Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыянт застрэліў дзяўчыну з хуліганскіх памкненьняў


Сёньня Гомельская абласная пракуратура выставіла канчатковае абвінавачваньне ўчастковаму міліцыянту з Рагачоўскага раёну, які з табельнага пісталета застрэліў 22-гадовую дзяўчыну. Участковы абвінавачаны паводле пункту 13, часткі 2, артыкулу 139 Крымінальнага кодэксу – забойства з хуліганскіх памкненьняў.

Раней крымінальная справа супраць міліцыянта дасьледавалася у межах замаху на забойства. Пасьля стрэлу ў галаву дзяўчына яшчэ дзесяць дзён знаходзілася ў рэанімацыі Рагачоўскага раённага шпіталю, а пасьля ў непрытомнасьці памерла.

Як паведамлялася, 6 ліпеня ў вёсцы Журавічы сьвяткавалі Купальле. Там дзяжурылі міліцыянты з Рагачоўскага РАУСу. Абвінавачаны ўчастковы мусіў у гэты час знаходзіцца на сваім ўчастку – у Курганскім сельсавеце.

Пацярпелая зь дзьвюма сяброўкамі селі ў машыну да міліцыянтаў, каб ехаць у Доўск.

У мястэчку й адбылася трагедыя. Участковы быў п’яны – у яго крыві выяўлена 1,8 праміле алькаголю. Яшчэ большая доза алькаголю знаходзілася ў крыві калегі абвінавачанага – 2 праміле. Кроў трэцяга міліцыянта дасьледаваць своечасова не ўдалося – зь месца трагедыі ён зьбег і працяглы час хаваўся ад сьледзтва.

Міліцыянт-кіроўца быў цьвярозым, але не даклаў кіраўніцтву РАУС, што ўчастковыя не ахоўваюць грамадзкі парадак, а балююць.

Пасьля забойства каля трох дзесяткаў супрацоўнікаў і кіраўнікоў МУС былі прыцягнуты да адказнасьці – ад вымоваў да звальненьня.

Крымінальную справу супраць участковага міліцыянта пра забойства дзяўчыны з хуліганскіх памкненьняў ужо на наступным тыдні пракуратура перадасьць у суд.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG