Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Эквадоры – надзвычайнае становішча


У Эквадоры пасьля спробы дзяржаўнага перавароту падаў у адстаўку шэф нацыянальнай паліцыі Фрэдзі Марцінэс. Урад абвясьціў надзвычайнае становішча.

У чацьвер здарыўся закалот эквадорскіх паліцэйскіх, абураных скарачэньнем сваіх заробкаў. Пратэстоўцы захапілі лётнішча і шэраг важных аб'ектаў у сталіцы краіны – Кіта і двух іншых гарадах.

Прэзыдэнта Эквадору Рафаэля Карэа, які спрабаваў весьці перамовы з паліцэйскімі, атруцілі сьлезацечным газам. Яго даставілі ў шпіталь. Пазьней падразьдзяленьні спэцназу, якія захавалі вернасьць прэзыдэнту, вызвалілі яго са шпіталю і даставілі ў рэзыдэнцыю.

За апошнія 13 гадоў у краіне адбыліся прынамсі тры гвалтоўныя зьмены ўраду.
XS
SM
MD
LG