Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША: беларускія студэнты скралі мільёны даляраў


Улады ЗША выставілі абвінавачаньне 37 грамадзянам Расеі, Украіны, Казахстану і Беларусі за ўдзел у маштабным банкавым махлярстве. Абвінавачаныя нібыта выкралі з амэрыканскіх рахункаў болей за 3 мільёны даляраў, заражаючы кампутары іх уладальнікаў вірусам, пасьля чаго пераводзілі грошы на рахункі зарэгістраваныя на неіснуючых асобаў.

Усе абвінавачаныя – студэнты, якія прыехалі вучыцца па праграмах навучальнага абмену. Некаторых арыштавалі ў чацьвер, астатнія былі выкліканыя ў суд павесткай, ці абвешчаныя ў вышук.
XS
SM
MD
LG