У Эквадоры праходзіць агульнанацыянальны страйк узброеных сілаў краіны. Сотні вайскоўцаў і паліцэйскіх блякавалі сёньня ўзьлётна-пасадачную паласу галоўнага сталічнага аэрапорту, пратэстуючы супраць плянаў уладаў скараціць бюджэтнае фінансаваньне іх ведамствам.
Акцыі пратэсту праходзяць таксама ў шэрагу гарадоў краіны. У сталіцы назіраліся рабаваньні.
Прэзыдэнт Эквадору Рафаэль Карэа абвінаваціў апазыцыю ў спробе ўчыніць пераварот. Агенцтва Ройтэр перадае, што Карэа быў паранены ў ходзе пратэстаў і зараз знаходзіцца ў лякарні.