Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Індыі – пагроза міжрэлігійнага гвалту


Суд у Індыі пастанавіў падзяліць паміж індуістамі і мусульманамі сьвяшчэннае для абедзьвюх супольнасьцяў месца, за якое доўгі час вялося крывавае супрацьстаяньне. Такую заяву абнародаваў адвакат аднаго з бакоў.

Пасьля таго, як радыкальныя індуісты зруйнавалі ў 1992 годзе мячэць у горадзе Аёджа, у сутыкненьнях паміж бакамі загінулі прынамсі 2000 чалавек.

Паводле паданьняў, Аёджа – месца нараджэньня Рамы – аднаго з багоў індуісцкага пантэона.

Напярэдадні сёньняшняга судовага рашэньня Дэлі зьмясьціў у рэгіёне каля 190 тысяч узброеных ахоўнікаў парадку.
XS
SM
MD
LG