Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея прапануе СГА свае ўмовы


Расея гатовая пайсьці на абмежаваньні, што накладаюцца Сусьветнай гандлёвай арганізацыяй (СГА), але толькі пасьля канчатковага ўступленьня ў гэтую арганізацыю, паведаміў сёньня прэм'ер-міністпр РФ Уладзімер Пуцін на паседжаньні прэзыдыюму ўраду Расеі.

Пуцін сказаў, што ніякія абмежаваньні, зьвязаныя з працэсам далучэньня да СГА, не павінны дзейнічаць да поўнага далучэньня да арганізацыі. Пры гэтым Пуцін нагадаў, што Расея ўступіла ў Мытны саюз.

"Увесь гэты працэс павінен ісьці паралельна з нашымі партнэрамі па Мытным саюзе", – сказаў Пуцін, кажучы аб далучэньні да СГА.
XS
SM
MD
LG