Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апублікаванае першае фота Кім Чэн Уна


У Паўночнай Карэі апублікаванае першае фота Кім Чэн Уна, сына і меркаванага пераемніка цяперашняга лідэра краіны Кім Чэн Іра.

Аб гэтым паведаміла сёньня паўднёвакарэйскае агенцтва Ёнхап.

На фатаграфіі, апублікаванай афіцыйным інфармацыйным агенцтвам КНДР, Кім Чэн УН сядзіць побач з кіраўнікамі Працоўнай партыі Карэі ў часе партыйнай канфэрэнцыі ў Пхеньяне.

На гэтай канфэрэнцыі малодшы сын паўночнакарэйскага кіраўніка быў абраны намесьнікам кіраўніка Цэнтральнай вайсковай камісіі і чальцом ЦК. Акрамя таго, яму надалі званьне генэрала арміі.

Мяркуецца, што Кім Чэн УН можа стаць пераемнікам бацькі на пасадзе кіраўніка КНДР.
XS
SM
MD
LG