Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўны суд: сьмяротнае пакараньне ў Беларусі ўжываецца ў адзінкавых выпадках


"Сьмяротнае пакараньне і пажыцьцёвае зьняволеньне зьяўляюцца выключнымі мерамі пакараньня і ўжываюцца ў Беларусі ў выключных выпадках", — заявіў журналістам намесьнік старшыні Вярхоўнага суду Беларусі Валеры Калінковіч.

Адказваючы на пытаньне пра пэрспэктыву мараторыю на сьмяротнае пакараньне ў Беларусі, Калінковіч адзначыў, што Вярхоўны суд "не ацэньвае дадзеных пэрспэктываў".

Беларусь засталася адзінай краінай у Эўропе, дзе ўжываецца сьмяротнае пакараньне.

29 красавіка 2010 году Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы прыпыніла кантакты зь Беларусьсю ў сувязі зь "недастатковым прагрэсам" краіны ў галіне адпаведнасьці стандартам Рады Эўропы.

Паводле праваабаронцаў, ад часу абвяшчэньня краінай незалежнасьці ў 1991 годзе сьмяротных прысудаў было вынесена больш за 400.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG