У Брусэлі некалькі тысяч жыхароў краін Эўразьвязу ўзялі сёньня ўдзел у акцыі пратэсту супраць мераў строгай эканоміі, прынятых урадамі эўрапейскіх дзяржаў. Кіраўнікі Канфэдэрацыі эўрапейскіх прафсаюзаў заявілі, што гэтая акцыя – найбольшая за апошнія гады, і што яе падтрымаюць грамадзяне з 30 эўрапейскіх краін.
Удзельнікі шэсьця, арганізаванага прафсаюзамі, пратэставалі таксама супраць дзеяньняў Эўракамісіі, якая патрабуе ад дзяржаў ЭЗ зьніжэньня дэфіцыту бюджэту, у тым ліку і за кошт уразаньня сацыяльных праграм. Мітынгі пратэсту прайшлі таксама ў шэрагу краін Эўразьвязу – Італіі, Польшчы, Партугаліі, Латвіі і іншых. У Гішпаніі праходзіць агульнанацыянальны страйк, які стала прычынай перабояў і хаосу ў руху транспарту.