Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль і ЗША не дамовіліся аб пасяленьнях


Перамовы спэцпрадстаўніка ЗША на Блізкім Усходзе Джорджа Мітчэла і прэм'ер-міністра Ізраілю Бэньяміна Нэтаньягу аб мараторыі на будаўніцтва ізраільскіх пасяленьняў завяршыліся безвынікова.

Нежаданьне Ізраілю супыніць будаўніцтва пагражае працэсу беспасярэдніх ізраільска-палестынскіх перамоваў аб урэгуляваньні канфлікту на Блізкім Усходзе.

Прэзыдэнт Палестынскай Аўтаноміі Махмуд Абас раней заявіў, што агучыць рэакцыю палестынцаў на адмову Ізраілю падоўжыць мараторый – 29 верасьня, па выніках кансультацыяў зь Лігай арабскіх краін.
XS
SM
MD
LG