Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нападу на амбасаду не было, але нападнікі затрыманыя


Неўскі праспэкт у Санкт-Пецярбурзе.
Неўскі праспэкт у Санкт-Пецярбурзе.
Супрацоўніца аддзяленьня беларускай амбасады ў Санкт-Пецярбурзе абвергла зьвесткі пра тое, што іх дыпляматычнае памяшканьне нібыта захапілі анархісты:

"Глупства гэта ўсё. Нічога такога не было. У нас усё добра".

Піцерскі сайт "Фонтанка" са спасылкай на лідэраў мясцовых анархістаў паведаміў, што "апоўдні 29 верасьня група актывістаў санкт-пецярбургскіх анархістаў прыйшла ў адзьдзяленне беларускай амбасады і запатрабавала вызваліць беларускіх таварышаў, арыштаваных за апошні месяц".

Піцерскія анархісты нагадалі, што хваля рэпрэсій супраць анархістаў і іншых сацыяльных актывістаў у Беларусі пачалася пасьля таго, як 30 жніўня на тэрыторыю расійскай амбасады ў Менску быў кінуты "кактэйль Молатава". Адказнасьць за гэты напад узяла на сябе раней невядомая анархісцкая група "Сябры Свабоды".

Агучыўшы свае патрабаваньні, актывісты нібыта адмовіліся пакінуць тэрыторыю амбасады і абвясьцілі пра яе акупацыю, пакуль іх патрабаваньні не будуць выкананыя. Аднак у самім аддзяленьні амбасады гэта абверглі.

13.50 Піцерскія анархісты, якія спрабавалі захапіць адзьдзяленьне амбасады Беларусі ў Пецярбурзе, затрыманыя і знаходзяцца ў аддзяленьні міліцыі ў цэнтры горада.

Як паведамілі "Фантанцы" самі ўдзельнікі акцыі, яны дастаўленыя ў 76 аддзел Цэнтральнага РУУС, і знаходзяцца там ужо некаторы час. Па словах актывістаў, іх акцыя працягнулася каля 30 хвілін. Яны патрабавалі сустрэчы з кіраўніком аддзяленьня амбасады, але безвынікова. Акцыю спынілі супрацоўнікі міліцыі, якія затрымалі пратэстуючых.

Зараз у аддзеле міліцыі складаюцца пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэньні.

14.20 У ГУУС Пецярбурга "Фантанцы" пацвердзілі факт затрыманьня. Як паведамілі ў ведамстве, супрацоўнікаў міліцыі выклікалі работнікі аддзяленьня беларускай амбасады, якія не змаглі пераканаць маладых людзей, якія прыйшлі да іх, выдаліцца з тэрыторыі дыппрадстаўніцтва. Як адзначылі ў праваахоўных органах, маладым людзям, трое з якіх жыхары Пецярбурга і яшчэ адзін жыхар Іванава, было адмоўлена ў прыёме ў сувязі з тым, што сёньня ў консула не прыёмны дзень.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG