Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мядзьведзеў: Курылы – "вельмі важная" частка Расеі


Курыльскія выспы – "вельмі важная" тэрыторыя Расеі, заявіў сёньня расейскі прэзыдэнт Дзьмітрый Мядзьведзеў у размове з журналістамі падчас свайго візыту на Камчатку.

Савецкія войскі забралі кантроль над Курыльскім архіпэлягам ад Японіі у 1945 годзе. Афіцыйны Токіё неаднаразова патрабаваў вяртаньня выспаў, вядомых у Японіі, як "Паўночныя тэрыторыі".

З-за спрэчкі аб Курыльскім архіпэлазе бакі дагэтуль не падпісалі мірнага пагадненьня па выніках Другой сусьветнай вайны.
XS
SM
MD
LG