Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гішпаніі праходзіць агульны страйк


У Гішпаніі сёньня праходзіць агульны страйк, аб’яўлены прафсаюзамі на знак пратэсту супраць сацыяльна-эканамічнай палітыкі ўраду. У гарадох пройдуць шэсьці і мітынгі.

Беспасярэдняй прычынаю для страйку сталі рашэньне ўраду скараціць дапамогі пры звальненьнях, а таксама рыхтаваная рэформа сыстэмы сацыяльнага страхаваньня, якая прадугледжвае павелічэньне пэнсійнага веку з 65 да 67 гадоў і скарачэньне памераў пэнсіяў.

У Брусэлі ў сядзібе Эўразьвязу 30 прафсаюзных актывістаў з гішпанскай правінцыі Арагон правядуць сёньня акцыю з мэтаю зьвярнуць увагу гэтай арганізацыі на сытуацыю ў Гішпаніі.
XS
SM
MD
LG