Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 29 верасьня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ВЫХОДЗЬЦЕ...


...з парасонам і цёпла апранутыя. Тэмпэратура: 7-9 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


У галерэі "Ў" вечарына, прысьвечаная 10-годзьдзю інтэрнэтнай бібліятэкі Kamunikat.org. Падчас вечарыны адбудзецца кірмаш-прэзэнтацыя кніжак, выдадзеных беларусамі Беласточчыны, прэзэнтацыя праекту "Беларусы Польшчы" фатографа Андрэя Лянкевіча, выступы паэтаў. Пачатак а 18.00.

Глушанскі пасялковы савет Бабруйскага раёну, Цэнтар рамёстваў г/п Глуша пры падтрымцы Эўразьвязу ў межах сумеснага праекту Праграмы разьвіцьця ААН і Эўразьвязу "Устойлівае разьвіцьцё на мясцовым узроўні" запрашае на фэстываль народных рамёстваў "Глушанскі хутарок", які адбудзецца 29 верасьня 2010 г. Пачатак а 14.00.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


У Мадрыдзе агульны страйк супраць рэформаў рынку працаўладкаваньня.

У Лісабоне дэманстрацыя супраць урадавага пляну скарачэньня бюджэтных выдаткаў.

У Рыме галасаваньне над вотум даверу для ўраду Сыльвіё Бэрлюсконі.

У Кракаве сустрэча міністраў замежных справаў з краінаў Эўропы і ЗША.

У Стамбуле пачынаецца трохдзённы форум краінаў чарнаморскага рэгіёну, прысьвечаны энэргетычным і эканамічным пытаньням.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1529 быў зацьверджаны Статут Вялікага Княства Літоўскага, збор законаў фэадальнага права, помнік старабеларускай юрыдычнай думкі і пісьменнасьці.

У 1547 нарадзіўся гішпанскі пісьменьнік Мігель Сэрвантэс.

У 1823 нарадзіўся польска-беларускі паэт Уладзіслаў Сыракомля.

У 1958 нарадзіўся беларускі пісьменьнік Адам Глёбус.

МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: "Данчык: Эўропа для мяне – чужая".

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"Падрыхтавалася цётка, i страшыдла падрыхтаваўся. А як пабачыла кухарка чэлес тае пачвары, дык ледзь прытомнасьць не страцiла, бо падумала, што ня зможа прыняць у сябе такi вялiзны орган, не раўнуючы конскi. Але другi страх, што страшыдла жыцьцё забярэ, перасiлiў першы спалох. Узяла кухарка ў рукi пачварны чэлес i, як магла, акуратна пачала ў сябе запраўляць. І неяк заправiла, ад жаху нават болю не пачула.

Больш як гадзiну трывала цётка тую любоў, а потым сiлы пакiнулi яе, цела абмякла, сьвядомасьць затуманiлася. А як мёртвы сон агарнуў цётку, дык разявiў той зьвер пашчу на ўсё шырокае горла i праглынуў пакутнiцу".


Адам Глёбус, фрагмэнт гісторыі "Кадук" з кніжкі "Дамавікамэрон" (1994).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG