Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лужкоў хоча вярнуць выбары мэра


Юрый Лужкоў зьбіраецца дамагацца вяртаньня выбараў мэра Масквы, перадае агенцтва "Інтэрфакс" са спасылкай на ўрад расейскай сталіцы.

Пасьля адміністратыўнай рэформы ў Расеі, якую правёў тагачасны прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін кандыдатуру на пасаду мэра вызначае прэзыдэнт краіны.

Сёньня быў абнародаваны ўказ прэзыдэнта Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева аб адстаўцы Лужкова, які займаў пасаду мэра 18 гадоў.

Раней аб намеры дамагацца вяртаньня выбараў губэрнатараў заявілі прадстаўнікі дэмакратычнай кааліцыі "За Расею без сваволі і карупцыі".
XS
SM
MD
LG