Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пэру патрабуе ад ЗША каштоўнасьцяў


Прэзыдэнт Пэру Алан Гарсія ў панядзелак запатрабаваў ад Ельскага ўнівэрсытэту ЗША вярнуць археалягічныя каштоўнасьці, вывезеныя з старажытнага гораду інкаў Мачу Пікчу на пачатку XX стагодзьдзя.

Паводле ўладаў Пэру, пасьля таго, як ельскі прафэсар Гірам Бінггэм адкрыў горад, ён вывез з Мачу Пікчу каля 40 тысяч каштоўных артэфактаў – прадметаў дамовага начыньня, ювэлірных вырабаў і старажытных парэшткаў.

Урад Пэру цьвердзіць, што гэтыя рэчы былі “пазычаныя” прафэсару на паўтарагадовы тэрмін, аднак ніколі не вярнуліся на радзіму.

XS
SM
MD
LG