Удакладненыя вынікі нядзельных парлямэнцкіх выбараў у Вэнэсуэле. Паводле выбарчай камісіі, Аб’яднаная сацыялістычная партыя Уга Чавэса мае простую большасьць, але страціла ключавыя дзьве траціны, неабходныя для прыняцьця рашэньняў без кааліцыі з іншымі. Паводле апошніх вынікаў, Аб’яднаная сацыялістычная партыя будзе мець прынамсі 95 месцаў са 165, апазыцыйная кааліцыя 61 месца. Яўка на выбарах склала 66 працэнтаў. Нядзельнае галасаваньне разглядаецца ў Вэнэсуэле як тэст папулярнасьці Уга Чавэса перад прэзыдэнцкімі выбарамі ў 2012-м годзе.