Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Някляеў удакладніў пра грошы


Былы старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі, лідэр партыі "Грамада" Станіслаў Шушкевіч і лідэр грамадзкай кампаніі "Гавары праўду", паэт Уладзімер Някляеў адказалі на пытаньні расейскай службы Радыё Свабода.

Пытаньне слухача Сяргея з Масквы: Што важней – бацька ці незалежнасьць Беларусі? Таму што бацька цяпер стаіць у авангардзе таго, каб ня даць Расеі зжэрці Беларусь. Беларусь трэба захаваць любой цаной, мне здаецца.

Станіслаў Шушкевіч:
Вы ведаеце, трэба адстаяць тую Беларусь, якая сапраўдная. Сапраўдная Беларусь ніколі не была варожая Расеі. А вось гэтыя гульні нашага так званага бацькі (хоць гэта абразьліва, я лічу, нельга так называць чалавека), гэтая яго ірацыянальная лёгіка, калі ён кажа адно, другое, і трэцяе ... Ён ня можа адказаць ні на адно пытаньне. Ад яго чуваць адну хлусьню, паказаную ў перадачах, якія зрабіла Расея (гаворка ідзе пра фільм "Хросны бацька" – РС). Я вельмі ўдзячны расейскім журналістам за тое, што яны гэта зрабілі. Чалавек, які нястрымна хлусіць. І нават без дасьледаваньняў ясна, што ў нас ёсьць толькі прапаганда, людзям гэта надакучыла, людзі ня могуць трываць, гэта перавысіла ўсякія рамкі. І слава богу, што, нарэшце, расейскія палітыкі, расейская прэса зьвярнулі на гэта ўвагу. Абразы, якія пасыпаліся зь Менску, трываць нельга. Сказаць, што расійскае кіраўніцтва бязмозглае, можа толькі наш так званы прэзыдэнт. Ён нелегітымны прэзыдэнт, ён можа казаць усё, што заўгодна. Таму трэба зь ім канчаць, і мы гэтую працэдуру выбараў павінны давесьці да перамогі.

Радыё Свабода: Уладзімер Пракопавіч, вашы нядобразычліўцы абвінавачваюць вас у тым, што вы можаце стаць адным з прарасейскіх кандыдатаў на гэтых выбарах. Па-першае, таму што ваша кампанія, па чутках, фінансуецца беларусамі, якія жывуць у Расеі, а па-другое, і супраць вас вядзецца інфармацыйная вайна. Я сёньня бачыў плякат, там вы намаляваныя ў кампаніі Дзьмітрыя Мядзьведзева і Ўладзімера Пуціна і надпіс: "Я прыйшоў, каб перамаглі яны".

Уладзімір Някляеў: Ідзе сёньня, на жаль, унутры апазыцыі барацьба, а не барацьба з рэжымам. Гэта ўсё ўляжацца да выбараў, я думаю, мы аб'яднаемся, арганізуемся і будзем усе разам гэтаму рэжыму супрацьстаяць. Што тычыцца фінансаваньня, грошы беларусаў, якія пражываюць у Расеі, якіх Лукашэнка выжыў зь Беларусі зь іх бізнэсам і якія хацелі б вярнуцца і працягваць свой бізнэс у сваёй краіне, так, гэтыя грошы ёсьць. І ўвогуле ў нас фінансаваньне з розных крыніц, я пра гэта ня раз пісаў.

Цалкам тэкст перадачы можна прачытаць ТУТ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG