Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чавес згубіў кантроль над парлямэнтам


Прыхільнікі прэзыдэнта Вэнэсуэлы Уга Чавеса ня здолелі атрымаць канстытуцыйную большасьць на парлямэнцкіх выбарах, паведамляюць прадстаўнікі выбарчай камісіі краіны.

Паводле папярэдніх падлікаў, кіроўная Адзіная сацыялістычная партыя атрымае ў Нацыянальнай асамблеі каля 90 мандатаў з 165, апазыцыйны блёк – прынамсі 59.

Блёк Уга Чавеса, такім чынам, не набірае дзьвюх трацінаў галасоў, патрэбных для ўхваленьня ключавых рашэньняў.

Апазыцыя, якая байкатавала выбары апошнія 5 гадоў, заяўляе пра фальшаваньні. Паводле іх зьвестак, за партыю Чавеса прагаласавала менш за палову выбарцаў.

Падлік галасоў працягваецца.
XS
SM
MD
LG