Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вэнэсуэла чакае вынікаў выбараў


У Вэнэсуэле чакаюць вынікаў парлямэнцкіх выбараў, якія адбыліся ў мінулую нядзелю. Паведамляецца, што ля выбарчых участкаў людзі станавіліся ў доўгія чэргі, каб прагаласаваць. Прэзыдэнт Уга Чавэс ня выключыў, што яўка можа скласьці каля 70 працэнтаў.

Адзіная сацыялістычная партыя Вэнэсуэлы, якую ачольвае Чавэс, разьлічвае захаваць бальшыню ў Нацыянальнай асамблеі. Апазыцыйныя партыі, якія байкатавалі аналягічныя выбары ў 2005 годзе, таксама спадзяюцца на істотную падтрымку выбарцаў.
XS
SM
MD
LG