Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нэтаньягу заклікаў пасяленцаў да стрыманасьці


Прэм’ер-міністар Ізраілю Бэньямін Нэтаньягу заклікаў габрэйскіх пасяленцаў на Заходнім Беразе Ярдану “праявіць стрыманасьць” – з нагоды заканчэньня мараторыя на пашырэньне паселішчаў. Тэрмін мараторыя заканчваецца сёньня апоўначы.

Кіраўнік Палестынскай аўтаноміі Махмуд Абас раней папярэдзіў, што палестынцы пакінуць нядаўна адноўленыя мірныя перамовы з Ізраілем, калі мараторый ня будзе працягнуты. Сёньня Абас, аднак, заявіў, што абмяркуе ўзьніклую сытуацыю 4 кастрычніка зь міністрамі замежных справаў абарбскіх краінаў.

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама і “блізкаўсходні квартэт” пасярэднікаў раней заклікалі Ізраіль не аднаўляць будаўніцтва паселішчаў.
XS
SM
MD
LG