Прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў распачынае ў нядзелю трохдзённы візыт у Кітай. Чакаецца, што ў выніку сустрэчы Мядзьведзева зь яго кітайскім калегам Ху Цзыньтао бакі падпішуць шэраг пагадненьняў аб супрацоўніцтве ў энэргетычнай сфэры. Цягам найбліжэйшых год Расея плянуе дабудаваць трубаправоды, якія будуць пампаваць газ і нафту ў Кітай.
Акрамя таго бакі плянуюць абмеркаваць пытаньні, зьвязаныя зь ядзернымі праграмамі Паўночнай Карэі і Ірану.
Акрамя таго бакі плянуюць абмеркаваць пытаньні, зьвязаныя зь ядзернымі праграмамі Паўночнай Карэі і Ірану.