Да 2015 года ставіцца задача выйсьці па экспарце на ўзровень 7—10 млрд. даляраў у год, паведаміў кіраўнік краіны.
Беларусь, паводле яго слоў, "не толькі забясьпечвае сябе, але і шэраг іншых краін, нават тыя, якія калісьці лічыліся жытніцамі".
Сёньня ні на адзін прадукт так попыт не расьце, як на харчаваньне. Беларуская прадукцыя запатрабавана ў самых розных рэгіёнах, яна канкурэнтаздольная па цане і якасьці…Гэта наша "вуглевадародная" сыравіна", — заявіў Лукашэнка.
Сёлета, адзначыў ён, склалася сытуацыя, калі "прадуктаў харчаваньня ні на ўсходзе, ні на поўдні ад Беларусі няма".
"Эўропу сёлета Бог таксама не пашкадаваў. Калі б мы дзесяць гадоў таму не заняліся вёскай, то стаялі б на каленях з працягнутымі рукамі, толькі невядома да каго, напэўна, толькі да Госпада Бога. Няма ў каго сёньня штосьці купіць, таму тое, што ў свой час мы павярнуліся тварам да селяніна, нечакана сёлета дала ашаламляльны эфэкт", - цытуе БелаПАН Лукашэнку.
За апошнія пяць гадоў практычна ў тры разы павялічылася вытворчасьць ВУП на вёсцы, заявіў Аляксандр Лукашэнка.
"Мы практычна сфарміравалі новую матэрыяльную базу сельскай гаспадаркі, цалкам абнавілі машынна-трактарны парк. За гэтыя гады створана тэхніка новага пакаленьня, якая па сваіх спажывецкіх якасьцях набліжаецца да лепшых замежных аналягаў, а каштуе таней."
"У сельскагаспадарчай вытворчасці і якасці жыцця людзей неабходна выйсці на сярэднееўрапейскі ўзровень", - падкрэсьліў Лукашэнка.