Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ахмадзінэжад сустрэўся з вызваленай зь іранскай турмы амэрыканкай


Вызваленая зь іранскай турмы 14 верасьня амэрыканская турыстка Сара Шурд сустрэлася з прэзыдэнтам Ірану Махмудам Ахмадзінэжадам. Сустрэча, на якой таксама прысутнічала маці Сары Шурд – Нара, адбылася ў пятніцу ў Нью-Ёрку, куды Ахмадзінэжад прыбыў для ўдзелу ў сэсіі Генасамблеі ААН. Зьмест гэтай сустрэчы не ўдакладняецца. У размове з ABC News Сара Шурд толькі сказала, што яна малілася за магчымасьць сустрэцца і пагаварыць з Ахмадзінэжадам/.

Шурд і два іншыя амэрыканцы - Шэйн Баўэр, якога называюць жаніхом Сары, і Джошуа Фэтал былі затрыманыя на тэрыторыі Ірану бліз мяжы з Іракам мінулым летам. Іранскія ўлады абвінавацілі іх у незаконным перасячэньні мяжы і шпіянажы. Самі затрыманыя запэўнівалі, што заблукалі і выпадкова апынуліся на іранскай тэрыторыі. Абодва амэрыканцы па-ранейшаму застаюцца ў іранскім зьняволеньні.
XS
SM
MD
LG