У Нью-Ёрку ў пятніцу на тле заклапочанасьці далейшай хадой мірных перамоваў паміж палестынцамі і Ізраілем адбылася сустрэча паміж дзяржсакратаром ЗША Гілары Клінтан і лідэрам Палестынскай аўтаноміі Махмудам Абасам, паведаміла крыніца ў амэрыканскіх спэцслужбах. Напярэдадні палестынскі бок выступіў з пагрозай выйсьці з перамоваў у выпадку, калі Ізраіль адновіць будаўніцтва габрэйскіх паселішчаў на Заходнім беразе.
Са спасылкай на памочніка дзяржсакратара ЗША па Блізкім Усходзе Джэфры Фелтмана таксама паведамляецца, што амэрыканскія чыноўнікі заклікалі Ізраіль падоўжыць мараторый на будаўніцтва паселішчаў.
Са спасылкай на памочніка дзяржсакратара ЗША па Блізкім Усходзе Джэфры Фелтмана таксама паведамляецца, што амэрыканскія чыноўнікі заклікалі Ізраіль падоўжыць мараторый на будаўніцтва паселішчаў.