Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць прэтэндэнтаў набліжаецца да 20


Самая вялікая колькасьць сяброў ініцыятыўнай групы - у Сяргея Гайдукевіча: больш як 10 тысячаў чалавек. Ініцыятыўная група Ільлі Дабратвора складаецца зь яго самога.




Сёньня заявы падалі:
  • лідэр кампаніі “Эўрапейская Беларусь” Андрэй Саньнікаў
  • старшыня аргкамітэту для стварэньня саюзу “За мадэрнізацыю” Алесь Міхалевіч
  • намесьнік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў
  • лідэр Лібэральна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч
  • сустаршыня аргкамітэту для стварэньня партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” Віталь Рымашэўскі
  • лідэр аргкамітэту для стварэньня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Мікола Статкевіч
  • дырэктар аднаго з таварыстваў з абмежаванай адказнасьцю зь Менску Дзьмітры Вус
  • беспрацоўны жыхар пасёлку Калодзішчы Менскага раёну Ільля Дабратвор
  • беспрацоўны мянчанін Сяргей Іваноў.
  • заява пададзеная і ад імя Аляксандра Лукашэнкі.
  • загадчык лябараторыі аб’яднанага інстытуту энэргетычных і ядзерных дасьледаваньняў Іван Кулікоў,
  • пэнсіянэр Пётар Барысаў.

Раней заявы падалі:
  • старшыня рады Асацыяцыі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Віктар Цярэшчанка
  • лідэр грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду!" Уладзімер Някляеў
  • намесьнік старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук
  • першы намесьнік старшыні Беларускай партыі "Зялёныя" Юры Глушакоў
  • індывідуальны прадпрымальнік зь Віцебску Ўладзімер Правальскі
  • начальнік сэктару замежнаэканамічнай дзейнасьці ААТ “Віцебскі плодаагароднінны камбінат” Сяргей Рыжоў
  • санітарка гразелячэбніцы санаторыі "Чонкі", што ў Гомельскім раёне Натальля Старыкава

Сёньня Старыкава заявіла журналістам, што адмаўляецца ад удзелу ў выбарах і ўжо накіравала ў ЦВК адпаведную заяву. Аднак у Цэнтральнай камісіі яе заявы пакуль што не атрымалі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG