Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пакістан будзе змагацца за вяртаньне асуджанай у ЗША сваёй грамадзянкі


Пакістан выказаў расчараваньне рашэньнем суду ЗША, які вырак да 86 гадоў зьняволеньня пакістанку паводле абвінавачаньня ў замаху на забойства амэрыканскіх вайскоўцаў. Пакістанскі прэм’ер-міністар Юсуф Раза Гілані заявіў, што будзе змагацца за вяртаньне Аафіі Сідзікі на радзіму.

38-гадовая Сідзікі, якая атрымала вышэйшую адукацыю ў ЗША па спэцыяльнасьці “нэўрабіёляг”, была затрыманая ў Аўганістане ў 2008 годзе. У чацьвер суд ЗША прызнаў яе вінаватай у нападзе на амэрыканскага афіцэра ў часе допыту і спробе адкрыць агонь па вайскоўцах.

У Карачы і яшчэ двух пакістанскіх гарадах прайшлі акцыі пратэсту супраць жорсткага выраку Сідзікі.
XS
SM
MD
LG