Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Высьвятляюцца абставіны гібелі экіпажу МіГ-29


Экспэртная вайсковая камісія высьвятляе абставіны катастрофы самалёта МіГ-29 пад Ганцавічамі. Самалёт разьбіўся 23 верасьня каля 5 вечара. Загінулі пілёты Баранавіцкай авіябазы падпалкоўнік Сяргей Каваленка і маёр Аляксандар Жыгайла.

Паводле прэсавай службы Міністэрства абароны, экіпаж паветранага судна, каб прадухіліць падзеньне самалёта на населеныя пункты, увёў машыну ў раён лясіста-балоцістай мясцовасьці, дзе й адбылася катастрофа. Жыхары Ганцавічаў распавядаюць, што выбух ад удару аб зямлю быў такой моцы, што скалынулася балота, дзе мясцовыя жыхары зьбіралі журавіны.

Кіраўнік прэсавай службы Вячаслаў Раменчык паведаміў, што экіпаж самалёта загінуў, да канца выканаўшы свой вайсковы і прафэсійны абавязак.

Машына надзейная, калі своечасова ўсе працы, якія трэба, праводзіць паводле рэглямэнту. Трэба рабіць рухавікі, праводзіць замены неабходныя. Тады не павінна быць праблемаў. Вельмі часта гэтыя здарэньні сталі... Ну й тэхніка старая, ды й чалавечы фактар можа
Камандзір эскадрыльлі падпалкоўнік Сяргей Каваленка і намесьнік камандзіра авіяцыйнага зьвяна маёр Аляксандар Жыгайла мелі сем'і. На месцы катастрофы працуе вайсковая камісія, каб высьветліць абставіны гібелі экіпажу. Гэта ня першы выпадак, калі загінулі баранавіцкія пілёты.

Нагадаем, што летась 30 жніўня падчас авіяшоў ў польскім горадзе Радам разьбіўся беларускі зьнішчальнік Су-27 УБ. У выніку катастрофы загінулі беларускія лётчыкі Аляксандар Марфіцкі і Аляксандр Жураўлевіч.

У Баранавіцкай брыгадзе служыў першы герой Беларусі Ўладзімер Карват. Вайсковы лётчык, палкоўнік, які камандаваў паветрана-агнявой падрыхтоўкай, загінуў 23 траўня 1996 году падчас выкананьня трэніровачнага палёту, калі адводзіў самалёт Су-27 ад вёскі Арабаўшчына.

Пакуль невядома прычына гібелі экіпажу пад Ганцавічамі.

Авіятэхнік Аляксандр Пашчанка кажа, што самалёт МіГ-29 надзейны, калі своечасова рабіць прафіляктыку. Ён не выключае, што мог мець месца так званы чалавечы фактар.

"Памылка пілёту. Цяпер у іх жыцьцё такое складанае, напружанае. Вось, напрыклад, калі яны яшчэ ў Бярозе былі, самалёт упаў з пад'ёмнікаў. Адразу ж знайшлі вінаватага – інжынэра эскадрыльлі. Налічылі каля 80 мільёнаў грошай. А гэта ж не яго віна. Усе баяцца. Усе напружаныя. Машына надзейная, калі своечасова ўсе працы, якія трэба, праводзіць паводле рэглямэнту. Трэба рабіць рухавікі, праводзіць замены неабходныя. Тады не павінна быць праблемаў. Вельмі часта гэтыя здарэньні сталі... Ну й тэхніка старая, ды й чалавечы фактар можа".

Пілёты прызнаюцца ў размовах, што лятаць сталі меней, бо дорага каштуе паліва. Адна гадзіна палёту патрабуе 4 тоны газы, а гэта каштуе 10 000 даляраў. Калі ж параўнаць з замежнымі пілётамі, то там на аднаго лётчыка прыпадае каля 100 гадзінаў палётаў на год, а на беларускага – толькі каля 25.

Баранавіцкія лётчыкі трэніруюцца на кампутарных сымулятарах, якія каштавалі частцы прыкладна 4,5 мільёнаў даляраў. Сучасны зьнішчальнік МіГ-29 каштуе больш чым у 10 разоў даражэй – каля 47 мільёнаў даляраў. У Баранавіцкай авіябрыгадзе на ўзбраеньні ёсьць Су-27 і МіГ-29. Менавіта на МіГ-ах беларускія пілёты ўсталявалі 15 сусьветных рэкордаў у хуткапад'ёмнасьці і хуткасьці палёту па замкнутаму маршруту.

Невядома колькі на месцы катастрофы пад Ганцавічамі будзе працаваць вайсковая камісія. Паводле прэсавай службы Міністэрства абароны, сем'ям пілётаў Сяргея Каваленкі і Аляксандра Жыгайлы будзе аказаная дапамога, прадугледжаная заканадаўствам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG