Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прыпынены перасьлед фірмы “Палёніка”?


Фірма «Палёніка», якую заснавалі сябры непрызнанага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў, атрымала дакумэнты з Гаспадарчага суду Гарадзенскай вобласьці, зь якіх вынікае, што рахунак арганізацыі разблякаваны, выкананьне прысуду прыпыненае, справа здадзена ў архіў. Пра гэта нашаму радыё паведаміў сябра арганізацыі Андрэй Пачобут.

Са слоў Андрэя Пачобута, такія ж дакумэнты накіраваныя ў гарадзенскае аддзяленьне «Белінвестбанку», дзе разьмешчаны рахунак фірмы. Дакумэнты, зь яго слоў, суправаджаюцца пазнакай «для тэрміновага выкананьня».

Некалькі дзён таму спыненая крымінальная справа ў дачыненьні старшыні Івянецкага аддзелу Саюзу палякаў Тэрэзы Собаль.

У лютым 2010 фірму, якую ўзначальвае Анжаліка Борыс, абвінавацілі ў няправільным выкарыстаньні сродкаў, атрыманых ад польскай арганізацыі «Wspólnota Polska», якая займаецца дапамогай суайчыньнікам ва ўсім сьвеце. Разгляд судовай справы заняў менш за паўгадзіны. У выніку «Палёніку» аштрафавалі на 71 мільён рублёў.

Андрэй Пачобут зазначыў нашаму радыё, што такое рашэньне, на яго думку, грунтуецца не на нацыянальным заканадаўстве, а выключна на палітычнай каньюнктуры і зьвязана з прэзыдэнцкай выбарчай кампаніяй.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG