Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэскі пісьменьнік Яхім Топал атрымаў прэмію за свой “беларускі” раман


Яхім Топал
Яхім Топал

Прэстыжная чэская літаратурная прэмія імя Яраслава Зайфэрта прысуджаная сёлета 48-гадоваму Яхіму Топалу за раман “Chladnou zemí” (“Па халоднай зямлі”), значная частка дзеяньня ў якім адбываецца ў Беларусі.

Прэмію Яраслава Зайфэрта ад 1986 году прысуджае Фонд Хартыі-77. Ляўрэатамі прэміі ў розныя гады быліу Лудвік Вацулік, Мілан Кундэра, Богуміл Грабал, Вацлаў Гавэл.

Герой раману Топала нарадзіўся на месцы канцлягеру Тэрэзін пад Прагай, пражыў гады за кратамі камуністычнай турмы, а пасьля рэвалюцыі пачаў, як ён кажа, “жывіць памяць сьвету” – казаць пра жахі, пра якія маўчаць іншыя, жахі гітлерызму і сталінізму. Пошукі памяці прыводзяць яго ў Беларусь.

Творы Яхіма Топала ў перакладзе Марыі Мартысевіч друкаваліся ў часопісе АРХЭ. У 2008 годзе ў выдавецтве “Логвінаў” выйшла кніга “Анёл” з творамі трох Топалаў - бацькі Ёзэфа (нар. 1935 г.) і братоў Яхіма (нар. 1962 г.) і Філіпа (нар. 1965 г.).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG