Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве адкрылі помнік Гайдару


У Маскве ў сераду прайшла ўрачыстая цырымонія адкрыцьця першага ў Расеі помніка Ягору Гайдару. Бюст аўтару і выканальніку эканамічных рэформаў у пасьлясавецкай Расеі быў усталяваны ў вэстыбюлі Вышэйшай школы эканомікі.

У траўні сёлета прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў распарадзіўся выдзеліць 10 стыпэндыяў імя Ягора Гайдара для студэнтаў эканамічных факультэтаў ВНУ.

Былыя калегі і сябры Гайдара зьбіраюцца заснаваць фонд названы ў яго імя.
XS
SM
MD
LG