На пасяджэньні Эўрапейскага парлямэнту ў Страсбуры ў аўторак быў зацьверджаны рэглямэнт па забеспячэньні бесперабойных паставак газу ў краіны Эўразьвязу. У прынятай пастанове эўрапейскі спажывец газу названы «абароненым кліентам». Рэглямэнт закліканы абараніць права спажыўца на гарантаваныя пастаўкі газу ў надзвычайных сытуацыях, такіх як напрыклад канфлікт краіны-пастаўшчыка з краінай транзыту або моцныя маразы. У дакумэнтах да паседжаньня было сказана, што праект ініцыяваны з-за праблем з расейскім газам у мінулыя гады.