Колькасьць ахвяраў нядзельнага ўзброенага нападу на вайсковую калёну ў Таджыкістане вырасла да 25 чалавек. У адмысловай заяве міністэрства абароны ўдакладняецца, што яшчэ два чалавекі памерлі сёньня.
Заява абвяргае паведамленьні ў мэдыях пра 40 загінулых і 25 зьніклых бязь зьвестак. Міністэрства таксама заклікала журналістаў “устрымацца ад напісаньня ілжывых і скандальных рэпартажаў”. У панядзелак Міністэрства абароны заявіла, што замежныя баявікі-ісламісты з Аўганістану, Пакістану і расейскай Чачні адказныя за гэты напад.