Прэзыдэнт Турэччыны Абдула Гюль паведаміў, што ў сваім выступе на Генэральнай асамблеі ААН ён зробіць заклік зрабіць Блізкі Ўсход свабодным ад ядзернай зброі. Выступ Гюля ў Нью-Ёрку плянуецца ўжо на гэтым тыдні.
Турэцкі прэзыдэнт зь ідэяй безьядзернай зоны ў гэтым рэгіёне выступаў і раней. Але апошняя заява агенцтву Associated Press зробленая на тле ахалоджваньня адносінаў зь Ізраілем пасьля нападу на турэцкі карабель у Газе з гуманітарнай дапамогай палестынцам, у выніку якога загінулі восем чалавек. Ізраіль, як мяркуецца, мае ядзерную зброю.