Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зноў пра "Мэты тысячагодзьдзя"


Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун адкрыў сёньня ў Нью-Ёрку трохдзённую сустрэчу ўсясьветных лідэраў ў праблемах рэалізацыі праграмы “Мэты тысячагодзьдзя”. У выступе перад удзельнікамі абмеркаваньня Пан Гі Мун падкрэсьліў, што неабходна зрабіць усё магчымае для дасягненьня задач, распрацаваных пры ўдзеле ААН 10 гадоў таму.

Экспэрты выказваюць боязь, што некаторыя з мэтаў, сярод якіх барацьба з галечай, зьніжэньне дзіцячай сьмяротнасьці, запабяганьне распаўсюджваньню ВІЧ, ня будуць дасягнутыя да заплянаванага праграмай 2015 году.
XS
SM
MD
LG