Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН за шырокапалосны бесправадны інтэрнэт


Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун заклікаў ўрады ўсіх краінаў сьвету зрабіць шырокапалосны бесправадны інтэрнэт больш танным і даступным для сваіх грамадзянаў, каб даць ім больш магчымасьцяў для павышэньня свайго дабрабыту. Пра гэта ён заявіў учора на пасяджэньні міжнароднай Камісіі па разьвіцьці лічбавых тэхналёгій.

У камісію ўваходзяць прадстаўнікі прыватнага бізнэсу і грамадзянскай супольнасьці з розных краінаў, а таксама кіраўнікі шэрагу падразьдзяленьняў ААН, такіх як ЮНЭСКА і Міжнароднага тэлекамунікацыйнага саюза.

Пан Гі Мун зьвярнуў увагу на тое, што ў большасьці разьвітых краінаў кошт падпіскі на бесправадны шырокапалосны інтэрнэт складае прыкладна 3% ад сярэдняга штомесячнага даходу, у той час як у найменш разьвітых краінах кошт гэтай паслугі перавышае памер сярэдняга заробку.

XS
SM
MD
LG