У Пакістан, пацярпелы ад паводак, працягвае паступаць міжнародная гуманітарная дапамога. У штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку прайшла так званая "Сустрэча сяброў Пакістану", на якой ЗША аб'явілі, што дадуць Пакістану 3,45 млн. даляраў, што больш, чым раней абяцаў Вашынгтон. Уклад Вялікабрытаніі – 109 мільёнаў даляраў.
Эўрапейскі Зьвяз ужо вылучыў для дапамогі пацярпелым ад паводак 3,15 млн. даляраў.
Спэцыяльны прадстаўнік ААН па пытаньнях дапамогі Пакістану Жан-Морыс Рыпэр заявіў, што краіны-донары разьлічваюць ня толькі на правядзеньне эфэктыўных аднаўленчых работ і дапамогу пацярпелым, але і на публічную справаздачнасьць пакістанскіх уладаў пра выдаткаваныя сродкі.