Гаворачы пра сваю адмову балятавацца на прэзыдэнцкіх выбарах у якасьці кандыдата, лідэр руху “За свабоду” Аляксандар Мілінкевіч пад час он-лайн канфэрэнцыі заявіў: У ацэнцы беларускіх выбараў у мяне аднолькавыя пазыцыі з Зянонам Пазьняком... Я іх байкатую асабістым няўдзелам у якасьці кандыдата”. Як ацэньвае гэта лідэр КХП-БНФ Зянон Пазьняк?
Пазьняк: “Справа ня ў тым, што Мілінкевіч уяўляў для Беларусі палітычную фікцыю, але найперш у тым, што зь ліквідацыяй гэтай “фікцыі”, практычна, зьнішчаны празаходні вэктар (які б ён ня быў) беларускай палітыкі і Эўразьвяз знайшоў у справе Беларусі агульную мову з Масквой. Тут вельмі небясьпечная камбінацыя. Віна ў тым што сталася ляжыць на Мілінкевічу.
Наколькі пагрозьлівыя для нас вынікі разбурэньня, якое натварыла падстаўная дэмапазыцыя, ілюструюць, напрыклад, словы дэпутата Эўрапарлямэнту ад Польшчы Паўла Коваля, якога цытуе “Rzecz Pospolita”: “Сёньня сярод заходнеэўрапейскіх палітыкаў пануе кансэнсус, што выбары ў Беларусі павінен выйграць палітык, які будзе называцца дэмакратычным, але адначасна, які будзе прарасейскім – гэта павінна быць своеасаблівая “антыкаляровая рэвалюцыя”. Мы прайграем, -- канстатуе газэта, -- бо некалі паставілі на Мілінкевіча”. Вось такая “эўрапалітыка” і вось так абыходзяцца з Бацькаўшчынай нават не за панюшку табакі.
Ацэнак я тут даваць ўжо не хачу, бо пра ўсё гэта мной было сказана і папярэджана раней. Дадам толькі, што фальшывыя выбары (калі будзе зноў балятавацца Лукашэнка) трэба байкатаваць. Агітацыя і прапаганда толькі за байкот. І віншую суайчыньнікаў з 19-й гадавінай зацьвярджэньня нашага нацыянальнага бел-чырвона-белага сьцяга і гэрбу Пагоня ў якасьці дзяржаўных сымбаляў Беларусі”.