Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Малады фронт" анансаваў кампанію "Сыходзь!"


Незарэгістраваная арганізацыя "Малады фронт" распачынае грамадзянскую кампанію "Сыходзь!" Яе мэта, паводле кіраўніка МФ Зьмітра Дашкевіча, — данесьці да грамадзтва інфармацыю пра тое, што "рэгістрацыя Аляксандра Лукашэнкі ў якасьці кандыдата ў прэзыдэнты — незаконна".

Кампанія "Сыходзь!" прадугледжвае раздачу інфармацыйных матэрыялаў, розныя акцыі і флэш-мобы.

"Мы заяўляем пра тое, што ні рэфэрэндум па зьмене Канстытуцыі 1996 году, ні рэфэрэндум 2004 году, на якім было прынятае рашэньне пра тое, што прэзыдэнт можа заставацца на сваёй пасадзе больш за два разы, не зьяўляюцца легітымнымі. Іх не прызнала міжнародная супольнасьць, вынікі волевыяўленьня народу былі сфальшаваныя. Таму "Малады фронт" заяўляе пра тое, што Аляксандр Лукашэнка ня можа балятавацца на пасаду прэзыдэнта Беларусі. Гэта будзе парушэньнем закону", — заявіў Дашкевіч.

"Калі Лукашэнка будзе зарэгістраваны кандыдатам у прэзыдэнты, а дэмакратычныя кандыдаты атрымаюць адмову ў рэгістрацыі, "Малады фронт" бярэ на сябе адказнасьць за правядзеньне кампаніі байкоту выбараў і за арганізацыю кампаніі пратэсту ў выпадку фальшаваньня вынікаў выбараў прэзыдэнта", — заявіў Зьміцер Дашкевіч у інтэрвію БелаПАН.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG