Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць ахвяраў тэракту ва Ўладзікаўказе дасягнула 19


У маскоўскай клініцы памерла пацярпелая ў выніку тэракту ва Ўладзікаўказе. Такім чынам, агульная колькасьць ахвяраў тэракту дасягнула 19, паведаміў сёньня міністар аховы здароўя Паўночнай Асэтыі Ўладзімер Селіванаў.

9 верасьня ля ўваходу на цэнтральны рынак Ўладзікаўказу сьмяротнік-тэрарыст прывёў у дзеяньне выбуховую прыладу, схаваную ў аўтамабілі. На месцы загінулі 14 чалавек, яшчэ пяцёра памерлі ў шпіталях. Усяго пацярпелых было каля 200.

17 цяжкапараненых пераправілі на лячэньне ў Маскву, больш за 100 чалавек застаюцца ў клініках Паўночнай Асэтыі.

XS
SM
MD
LG