Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лужкоў не застанецца ў Аўстрыі


Прэсавы сакратар мэра Масквы Сяргей Цой назваў “вар’яцкімі” меркаваньні аб тым, што Юры Лужкоў ня мае намеру вяртацца ў Расею з Аўстрыі, дзе ён праводзіць адпачынак.

Домысламі, якія ня маюць пад сабою ніякай падставы, назвала такія цьверджаньні і кіраўніца маскоўскай рэгіянальнай партыйнай арганізацыі “Адзінай Расеі” Алена Паніна.

Сам Лужкоў напярэдадні вылету за мяжу зноў падкрэсьліў, што не зьбіраецца датэрмінова ісьці ў адстаўку. Пра адстаўку Лужкова пачалі гаварыць пасьля таго, як асноўныя расейскія тэлеканалы паказалі шэраг сюжэтаў з крытыкаю на яго адрас. Мэр Масквы, тэрмін паўнамоцтваў якога канчаецца ў 2011 годзе, назваў гэтую кампанію “паклёпам”.

XS
SM
MD
LG