Высокі прадстаўнік ААН у Аўганістане Стафан дэ Містура назваў заўчаснымі ацэнкі праведзеных у суботу ў краіне парлямэнцкіх выбараў як пасьпяховых. Дыплямат прызнаў, што выбарчая камісія Аўганістану правяла “вялізную працу”, аднак гэта, на ягоную думку, яшчэ не азначае, што можна весьці гаворку пра значныя вынікі.
“Посьпехам” праведзеныя выбары назвалі самі чальцы аўганскай Незалежнай выбарчай камісіі – нягледзячы на нізкую яўку выбарнікаў, шэраг парушэньняў, а таксама напады ваеўнікаў.
Сёньня выбаркам паведаміў, што былі знойдзеныя целы трох супрацоўнікаў камісіі, якіх выкралі ў суботу.