Пра магчымасьць апублікаваць імёны інфарматараў КДБ заявілі ў Адміністрацыі прэзыдэнта Ўкраіны. «Праўда ў жыцьці яшчэ нікому не зашкодзіла», – заявіла намесьніца кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Ганна Герман падчас адкрыцьця выставы «Вораг той, хто думае інакш". Гэтае мерапрыемства прысьвечана мэтадам барацьбы з іншадумствам у былой ГДР. «Праўду трэба ведаць, якой бы горкай яна ні была і каго б яна ні тычылася. Трэба ачышчаць наша грамадзтва», – сказала Герман у сваім выступе.
Рассакрэчаныя дакумэнты КДБ прапануецца перадаць Інстытуту нацыянальнай памяці. Як заявіла сама Ганна Герман, падобны досьвед люстрацыі ў Польшчы выявіў дзіўны факт: "У правым палітычным лягеры было знойдзена больш былых супрацоўнікаў службы бясьпекі, чым у левым". Яна выказала здагадку, што і ва Ўкраіне можа выявіцца нешта падобнае. Акрамя таго, паводле Герман, гэта найлепшы спосаб адвесьці ўсе падазрэньні ад сябе: "Тыя, хто не супрацоўнічаў, будуць спакойныя за сваю рэпутацыю". Герман асобна адзначыла, што ў "аранжавай ўлады" такой ініцыятывы не было.
Паводле зьвестак выданьня «Ўкраінская праўда», у 1988 годзе ў адной з заходніх абласьцей Украіны сярод мужчынскага насельніцтва з 18 да 60 гадоў кожны чацьверты меў дачыненьне да супрацоўніцтва з КДБ.