Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парлямэнцкія выбары ў Аўганістане


У Аўганістане закрыліся выбарчыя ўчасткі на парлямэнцкіх выбарах. Паводле папярэдніх ацэнак яўка выбарцаў была нізкай. Назіральнікі прыпісваюць гэта таму, што талібы пагражалі перашкодзіць галасаваньню нападамі. Напярэдадні ваеўнікі выкралі 18 чальцоў выбарчай камісіі і каманды аднаго з кандыдатаў. Сёньня ў выніку нападаў загінулі прынамсі 10 чалавек.

Міжнародныя назіральнікі зафіксавалі шэраг парушэньняў у правядзеньні выбараў з боку мясцовай адміністрацыі.
XS
SM
MD
LG