Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лужкоў пацьвердзіў, што будзе судзіцца са СМІ


Мэр Масквы Юры Лужкоў пацьвердзіў намер зьвярнуцца ў суд у сувязі з крытычнымі матэрыяламі на ягоны адрас у расейскіх СМІ. Лужкоў назваў разгорнутую супраць яго інфармацыйную кампанію паклёпам і заявіў, што яна арганізаваная "зьверху".

Крытычны тэлесюжэт пра Лужкова і яго жонку Алену Батурыну быў паказаны нядаўна на НТВ і Першым канале. Кіраўніцтва тэлеканалаў заяўляла, што можа даказаць дакладнасьць распаўсюджаных зьвестак.
XS
SM
MD
LG