Нямецкі міністар замежных справаў Гіда Вэстэрвеле зарэгістраваў ў пятніцу ўвечары грамадзянскі саюз са сваім спадарожнікам жыцьця спартовым мэнэджэрам Міхаэлем Мронцам. Цырымонію, на якой прысутнічалі блізкія і сваякі маладых, правёў у Боне обэр-бургамайстар гораду Юрген Німч.
У Нямеччыне забароненыя афіцыйныя аднаполыя шлюбы, аднак дазволеная працэдура рэгістрацыі адносінаў, у выніку чаго аднаполыя сужэнцы маюць аднолькавыя правы з тымі, хто рэгіструе традыцыйныя шлюбы
У Нямеччыне забароненыя афіцыйныя аднаполыя шлюбы, аднак дазволеная працэдура рэгістрацыі адносінаў, у выніку чаго аднаполыя сужэнцы маюць аднолькавыя правы з тымі, хто рэгіструе традыцыйныя шлюбы