Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На выбарах у Аўганістане адзначаныя першыя парушэньні


На парлямэнцкіх выбарах, якія праходзяць у Аўганістане, адзначаныя першыя парушэньні, паведаміў сёньня прадстаўнік нацыянальнай выбарчай камісіі. Талібы, якія раней заявілі пра намер сарваць выбары, зьдзейсьнілі шэраг нападаў на выбарчыя ўчасткі. На ўсходзе Аўганістану забітыя двое, параненыя найменей 6 чалавек. У Кабуле былі абстраляныя кварталы, прылеглыя да амбасады ЗША і штаб-кватэры міжнародных сілаў.

У Аўганістане налічваецца больш за 5800 выбарчых участкаў, але больш за тысячу з іх зачыненыя зь меркаваньняў бясьпекі.
На 249 месцаў у ніжняй палаце аўганскага парлямэнту прэтэндуюць каля 2,5 тысячаў кандыдатаў
XS
SM
MD
LG