Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анархістам так і не сказалі, чаму затрымвалі менавіта іх


17 верасьня выйшлі на волю яшчэ два грамадзкія актывісты, якіх затрымлівалі паводле падазрэньня ў датычнасьці да выбуху бутэлькі з запальнай сумесьсю на тэрыторыі расейскага пасольства ў ноч на 31 жніўня.

Актывіста "Правага альянсу" Ігара Чапігу вызвалілі раніцай – ён правёў у зьняволеньні 8 дзён. У сярэдзіне дня выйшаў на волю і эколяг зь Менску Уладзімер Валодзін, якога пратрымалі за кратамі 9 дзён.

Па розных справах аб нападах яшчэ застаюцца за кратамі анархісты Мікалай Дзядок і Аляксандр Францкевіч. Агулам было затрымана як найменей 7 прадстаўнікоў анархісцкага руху. Мы пагутарылі з вызваленым на гэтым тыдні Ігарам Багачыкам, які знаходзіўся пад вартай ад 3 да 12 верасьня.

Знаткевіч: Пасьля затрыманьня 3 верасьня вам патлумачылі, у чым вас падазраюць?

Багачык: Пачалося зь ператрусу і затрыманьня – мне адразу сказалі, па якой справе я праходжу, сказалі, што падазраваюць мяне ў закідваньні расейскай амбасады бутэлькамі з запальнай сумесьсю.

Знаткевіч: Ці тлумачылі падставу для падазрэньняў? Як паводзілі сябе тыя, хто вас затрымліваў?

Багачык: Паводзілі сябе дастаткова карэктна, але на якіх падставах нас затрымліваюць – яны так і не растлумачылі. Ніякіх доказаў майго дачыненьня да гэтага інцыдэнту прад'яўлена не было. За ўвесь час нам так і не сказалі – чаму затрымалі менавіта нас.

Знаткевіч: Якія былі ўмовы ўтрыманьня?

Багачык: На Акрэсьціна... ну, у прынцыпе там умовы дастаткова някепскія, цяпер там ужо ёсьць матрасы, коўдры, дастаткова цёпла, суха. Адзінае, што там на прагулкі ня водзяць, бо, як я даведаўся, адсутнічае пэрсанал, які сачыў бы за падазраванымі. А так – кормяць тройчы на дзень, перадачы перадавалі...


СЛУХАЦЬ УСЮ ГУТАРКУ:


Яшчэ на гэтую тэму

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG