Па загадзе старшыні аблвыканкаму Аляксандра Косінца ўсе тры міліцэйскія райаддзелы гораду пераселяцца ў новыя сучасныя будынкі.
На сайце Віцебскага гарвыканкаму ўжо разьмясьцілі аб’яву пра пошук інвэстараў, ахвотных ці дапамагчы новаму будаўніцтву, ці адрэстаўраваць вызваленыя старыя памяшканьні пад іншыя аб’екты.
Райаддзел міліцыі Кастрычніцкага раёну месьціцца ў гістарычным цэнтры Віцебску па вуліцы Суворава. У пэрспэктыве тут могуць разьмясьціць кавярню ці нешта падобнае. У будынках Чыгуначнага і Першамайскага райаддзелаў, паводле ідэі Аляксандра Косінца, таксама разьмесьцяцца прадпрыемствы паслугаў, цырульні, фотасалёны і нават выставачныя залі, хаця гэта і вымагае грунтоўнай перабудовы «рэжымных» устаноў.
Неўзабаве мае справіць улазіны і Віцебскае абласное ўпраўленьне КДБ: новы сучасны будынак для гэтай установы ўжо ўзводзіцца ў раёне вуліцы Калініна. У будынку па вуліцы Савецкай, былым губэрнатарскім палацы, помніку архітэктуры ХІХ стагодзьдзя, дзе ўправа КДБ месьцілася раней, будзе створаны музэй краязнаўчага кірунку.