Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Малдова адмовілася ад НАТО


Малдова зьяўляецца нэўтральнай краінай і не імкнецца ўступіць у НАТО, гаворыцца ў новым Індывідуальным пляне партнэрскіх дзеяньняў Малдова-НАТО, які апублікавала ў пятніцу дзяржаўная газэта Monitor oficial.

Дакумэнт прыйшоў на замену папярэдняму пляну, прынятаму ў 2006 годзе. Новы плян "актуалізаваны згодна зь існоўнымі патрэбамі і прыярытэтамі краіны", піша выданьне.

У пастанове гаворыцца, што "асноўнымі стратэгічнымі мэтамі Малдовы застаюцца інтэграцыя ў Эўрапейскі зьвяз, кансалідацыя палітычнага дыялёгу і дачыненьняў з эўраатлянтычнымі структурамі, разьвіцьцё двухбаковага супрацоўніцтва з Расеяй у духу дружбы і супрацоўніцтва".
XS
SM
MD
LG